Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк прываблівае новых рэзідэнтаў і рыхтуецца да пашырэння

8 сентября 2019

Працуючы ў выязной студыі, мы пазнаёміліся са шматлікімі таленавітымі людзьмі, у тым ліку і ў сферы IT. Тут знаходзіцца і найбуйнейшы навукова-тэхналагічны парк рэгіёна - сапраўдная кузня стартапаў. 

Толькі за апошні год колькасць рэзідэнтаў вырасла амаль удвая. Чым сёння жыве інавацыйная пляцоўка, якія задачы ставіць у будучыні, распавядзе Вікторыя Антоненкава.
 
Знайсці сваё прызванне, вызначыцца з прафесіяй, атрымаць адну з самых папулярных і запатрабаваных у Беларусі спецыяльнасцяў дапаможа першая ў Брэсце IT-школа. За 3 гады ўстанова прыняла больш за паўтысячы чалавек. 3D-мадэляванне, праграмаванне, стварэнне сайтаў - у залежнасці ад кірунку вучоба прадоўжыцца ад 2 да 9 месяцаў. Пасля заканчэння  сертыфікат, з якім ужо можна ісці працаваць.

А тут калектыў у некалькі дзясяткаў чалавек стварае цэлыя заводы. Распрацоўваюць тэхналогію, збіраюць абсталяванне, устанаўліваюць, запускаюць вытворчасць і навучаюць персанал. 

Арыентацыя на экалагічнае машынабудаванне і смеццеперапрацоўку. Па брэсцкіх праектах ужо працуюць дзясяткі прадпрыемстваў у краінах СНД, Еўропы і Азіі. Стартуюць праграмы ў Амерыцы і нават Афрыцы.

Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк унікальны стартап-цэнтр. Падтрымаць інавацыйны праект - яго галоўная задача. Тут бізнесменам-пачаткоўцам дапамогуць з арэндай плошчаў і абсталявання, знойдуць партнёраў і інвестыцыі, дадуць шэраг падатковых ільгот і прэферэнцый.

Ёсць планы і па асваенні новых плошчаў. Тэхнапарк размясціўся ў адным з карпусоў Брэсцкага электрамеханічнага завода. Нявыкарыстаныя прадпрыемствам памяшканні, а таксама некалькі паверхаў адміністрацыйнага будынка ўжо чакаюць рамонту. На 11 тысячах квадратных метраў размесцяцца новыя офісы і вытворчасці.

Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк аб'яднаў больш за 60 кампаній, якія працуюць у сферах медыцыны, адукацыі, будаўніцтва, энергетыкі і найноўшых тэхналогій. Тут нават самыя перадавыя ідэі становяцца рэальнасцю.