Брэсцкія пошукавікі ўстанавілі прозвішчы загінуўшых у гады вайны лётчыкаў

10 мая 2018

Праз гады невядомыя героі часоў Вялікай Айчыннай знаходзяць свае імёны. Брэсцкія пошукавікі ўстанавілі прозвішчы загінуўшых лётчыкаў. І зараз імёны пяці байцоў упісаны на пліце брацкай магілы ў цэнтры Іванава. Вікторыя Патоня даведалася гісторыі герояў.

Гады Вялікай Айчыннай старажылы вёскі Дружылавічы ў Іванаўскім раёне ўспамінаюць з хваляваннем. У канцы вайны тут стаялі немцы, жыхары хаваліся ў зямлянках. Сярод іх Мікалай Шурхай і Ксенія Юрасюк. Яны памятаюць, як паблізу вёскі ў чэрвені 44 года быў збіты савецкі самалёт.

Успаміны сведак па драбінках збіралі энтузіясты з атрада "Авіяпошук. Брэст". Ім жа атрымалася выявіць месца падзення самалёта.

Падчас аперацыі "Баграціён" савецкая авіяцыя ажыццяўляла масіраваныя налёты на варожыя аб'екты, бамбілі чыгуначныя станцыі. Падчас такога вылету ў ноч на 30 чэрвеня 1944 года каля вёскі Дружылавічы быў збіты савецкі бамбардзіроўшчык Лі-2, іншая назва "Дуглас". Гэта быў самалёт-разведчык. З шасці членаў экіпажа выжыў толькі адзін.

Барыс Пестракоў. Ён выскачыў з парашутам з палаючай машыны. У лётчыка моцна абгарэлі твар, ногі і рукі. Мясцовыя жыхары схавалі яго ад немцаў, падлячылі, а затым пераправілі партызанам. Лётчык, які выжыў, ведаў толькі камандзіра карабля - Марка Зубенку. Ён не змог назваць прозвішчы астатніх членаў экіпажа. Аб гэтым ён напісаў у сваёй біяграфіі.

Пасля вайны астанкі членаў экіпажа Лі-2 перапахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры Іванава. Прозвішчы лётчыкаў доўгія гады заставаліся невядомыя. У гэтым маі ўсё інакш, іх імёны ўпісаны на мемарыяльнай дошцы ля падножжа абеліска. Зубенка, Рабінін, Строганаў, Вярхоўцаў і Удальцоў. 

Дзе і як загінуў родны дзед-радыст, ведае зараз і Наталля Удальцова. Каб Дзень Перамогі сустрэць на яго магіле і пакланіцца загінуўшым лётчыкам, з Крыма яна дабіралася больш за суткі. Але, гаворыць, гэта непараўнальна з дзесяцігоддзямі пошукаў.

За гады працы валанцёры атрада "Авіяпошук" устанавілі больш за 30 прозвішчаў, адпрацавалі 25 самалётаў. Ужо ў ліпені пошукавікі пачнуць паднімаць хуткасны бамбардзіроўшчык, збіты ў пачатку вайны ў Брэсцкім рэгіёне.

Бо яшчэ сотні сем'яў шукаюць сваіх загінуўшых у гады вайны сваякоў.