Пры такой сітуацыі ля нашых меж беларускія вайскоўцы праводзяць пастянныя трэніроўкі. Пад Брэстам ідзе падрыхтоўка падраздзялення 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Гвардзейцы вывучаюць мінна-выбуховыя загароды, тактычную медыцыну, аказанне першай дапамогі і самадапамогі пры розных агнястрэльных раненнях. Таксама пры падрыхтоўцы байцы актыўна выкарыстаюць вопыт СВА. Як адзначаюць спецыялісты, сёння гэта неад'емная частка навучання для паспяховага функцыянавання Узброеных сіл.
Для таго, каб быць у курсе сучасных ваенных трэндаў, брэсцкія дэсантнікі праводзілі трэніроўкі і з інструктарамі прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер". На Брэсцкім палігоне сумесна адпрацоўвалі самыя актуальныя і патрэбныя элементы баявых дзеянняў.













