Брэсцкая вобласць па колькасці ўсыноўленых дзяцей займае першыя пазіцыі

27 февраля 2014

Брэсцкая вобласць па колькасці ўсыноўленых дзяцей за апошнія некалькі гадоў займае ў краіне першыя пазіцыі. Першы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Ганцавіцкім раёне.


У гасцях у навасельцаў пабывала Вікторыя Патоня.


Год таму Ягор Макараў і яго сястра Валерыя засталіся адны. Бацькі адмовіліся ад сваіх дзяцей. Усё змянілася, калі ў брата і сястры з'явіліся новыя маці і тата. У сям'і Ерназаравых дзяцей не дзеляць на сваіх і чужых. Сёння бацькі выхоўваюць двух хлопчыкаў і трох дзяўчынак.


Першы ў Ганцавіцкім раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу - прасторны. Тут пяць пакояў, гардэробная сталовая і вялікі хол. Але галоўнае - не гэта, а атмасфера хатняй утульнасці і цяпла


У Надзеі і Абдыгапара Ерназаравых шасцёра сваіх дзяцей, трое з іх ужо дарослыя. Сям'я доўгі час жыла ў Казахстане. У Беларусь пераехалі ў 2003 годзе. Надзея прызнаецца: культ вялікай і дружнай сям'і ў іх перадаецца з пакалення ў пакаленне.


Дарэчы, у Брэсцкай вобласці гэта ўжо 32 дзіцячы дом сямейнага тыпу. Бацькамі тут працуюць. Але перш патэнцыйныя кандыдаты праходзяць кастынг і спецыяльнае навучанне. Зрэшты, і за дзецьмі статут сірот застаецца. Дзяржаве адзін такі дом абыходзіцца ад двух да 4 млрд рублёў. Але гэта, упэўненыя спецыялісты, добрая альтэрнатыва дзіцячым дамам-інтэрнатам.


Канстацні Сумар, старшыня Брэсцкага аблвыканкама: Мы нават у сябе ў вобласці закрылі каля пяці такіх дамоў-інтэрнатаў. І ў гэтым кірунку будзем рухацца. Таму што дом-інтэрнат гэта добра, але сям'я - гэта зусім іншы ўзровень.


Сяргей Пісарык, старшыня праўелення ААТ АСБ Беларусбанк: Мы здалі 14-ы дом сямейнага тыпу па спецыяльнай праграме Беларусбанка, якая называецца Бацькоўскі кут. У найбліжэйшыя два-тры гады мы яшчэ пабудуем 4-5 дамоў такога тыпу.


Гаспадыня гэтай вялікай сям'і прызнаецца, сам Бог загадаў ёй змяніць лёс маленькіх сірот. Бо дом, у якім дзеці знайшлі падтрымку, любоў і клопат, пабудаваны каля праваслаўнага храма.