"Брэсцкая крэпасць-герой" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі

6 сентября 2019

Безумоўна, сярод гарадскіх краявідаў  асаблівае месца займае Брэсцкая крэпасць. 

Сюды прыязджаюць людзі з усіх кантынентаў, каб сваімі вачамі ўбачыць месца, за якое ваявалі да апошняга ўздыху, дзе і сёння - як жывы напамінак аб тых падзеях - меткі ад асколкаў  і пажараў. 

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі. Аб гісторыі цытадэлі - Алена Борматава.

У чэрвені 41-га тут быў гарадок  заходняй асобнай  ваеннай акругі. Каля 9 тысяч чалавек асабістага і каманднага складу гарнізона, плюс каля 300 сем'яў вайскоўцаў. Вуліцы з жылымі дамамі  размяшчаліся на Кобрынскім умацаванні - Паўночныя ўязныя вароты. Да мяжы - кіламетра паўтара. 

Праз тры дні, досвіткам 22 чэрвеня, на крэпасць зваліліся першыя снарады. 

Войскі вермахта планавалі захапіць цытадэль за некалькі гадзін. Папярэдні час заканчэння аперацыі - поўдзень. Таму вяліся актыўныя авія- і артабстрэлы. Толькі за першыя паўгадзіны па крэпасці было выпушчана больш за 5 тысяч снарадаў.

Пасля вайны ў склепе будынка былі знойдзеныя астанкі  невядомага радыста і яго рацыі. Людзей знаходзяць і зараз, праз амаль 80 гадоў. Так, увесну пры рэстаўрацыі Белага палаца будаўнікі знайшлі астанкі  дзіцяці. 

У чэрвені 41-га ў скляпах былога Белага палаца трымалі абарону чырвонаармейцы пад камандаваннем радавога Шугурава, які да вайны працаваў настаўнікам гісторыі і расказваў  дзецям аб падпісанні Брэсцкага міру. І вось так здарылася, што ў пачатку Вялікай Айчыннай менавіта ў гэтым будынку ён трымаў абарону. У 58-ым, на руінах Белага палаца быў знойдзены надпіс "Паміраем, не сарамацячы", пакінуты невядомымі абаронцамі крэпасці.

Абпаленая цэгла з надрапаным тэкстам сёння ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці. А на месцы, дзе быў пакінуты надпіс,  - памятная табліца. Новыя экспанаты і сёння папаўняюць фонды. Нечакана для саміх гісторыкаў пры рэстаўрацыі музея "Бярэсьця" была знойдзена агітацыйная бомба.

Апошні вядомы абаронца Брэсцкай крэпасці быў запалонены 23 ліпеня.

Гэта камандзір 44-га стралковага палка маёр Гаўрылаў, які арганізаваў абарону Усходняга форта. Ён адзіны з абаронцаў, хто пры жыцці атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. 

Іна Гаўрыленка,  навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой":

"29 чэрвеня былі скінутыя авіяцыйныя бомбы 500-кілаграмовыя і 1800-кілаграмовая бомба. У данясенні ёсць такія радкі, што трапіла яна ў вугал вала, ад разрыву якой здрыганулася зямля ў горадзе Брэсце, рускія сталі больш падатлівыя. Першымі выйшлі некалькіх жанчын і дзяцей, а ўвечар у палон здаліся 389 чалавек". 

З абаронцаў Брэсцкай крэпасці вядомыя імёны толькі траціны. 1038 чалавек - у брацкай  магіле.

Колькі прапала без весткі - не вядома. Няма спісу і тых, хто загінуў у палоне. Ды і шматлікія маладыя афіцэры, якія скончылі  вучылішча ў Смаленску і Калінкавічах, прыбылі ў крэпасць за некалькі дзён да пачатку вайны. А значыць, у спісах не значыліся.

Пасля вайны ў жывых было прыкладна 750 чалавек. Сёння - толькі трое. Самаму малодшаму - Пятру Кацельнікаву - 90, Уладзіміру Козміну - 94, а Рышату Ісмагілаву - 99. У Беларусі няма нікога.