Брэсцкая гарадская бальніца № 1 выйшла з "чырвонай зоны"

2 марта 2021

У Беларусі бальніцы паэтапна пераходзяць на звыклы фармат працы. Сярод іх Брэсцкая гарадская бальніца № 1. Запрацавалі аддзяленні хірургічнага і тэрапеўтычнага профілю. Усяго плануецца запусціць у звычайным рэжыме аддзяленні магутнасцю 400 ложкаў, у тым ліку рэанімацыйныя. Аднаўляецца прыём пацыентаў урачамі вузкага профілю, хірургічныя аперацыі, правядзенне амбулаторных і платных кансультацый, і гэта датычыцца практычна ўсяго спектра паслуг бальніцы.

Ва ўмовах пандэміі на працягу чатырох месяцаў Брэсцкая бальніца № 1 выконвала функцыі інфекцыйнага шпіталя. Усяго за гэты перыяд тут прынялі больш чым 4 тысячы пацыентаў з дыягназам COVID-19.