Брэстджыпфэст праходзіць пад Брэстам

23 июня 2017

На міжнародны фестываль пад Брэстам сабраліся аматары экстрэмальнай язды на пазадарожніках і квадрацыклах. Гэта ўладальнікі паўнапрывадных машын з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Адкрыўся джып-фэст выставай ля цэнтральнага ўваходу ў Брэсцкую крэпасць. Адтуль жа і адбыўся старт аўтапарада. Калона больш чым з паўсотні машын праехала па цэнтральных вуліцах горада.

Павел Стасюк, арганізатар міжнароднага фестывалю Брэстджыпфэст-2017": "Будзе шмат секцый для падрыхтаваных аўтааматараў. Кожны сабе выбера па сілах трасу. У нас усяго 12 намінацый, у якіх можна ўдзельнічаць без аўтамабіля".

Фестываль праходзіць у пасёлку Мухавец. Асноўныя спаборніцтвы запланаваныя на выхадныя. Акрамя экстрэмальнай язды, арганізаваны сямейны адпачынак.