Брэст у спісе месцаў, якія варта абавязкова наведаць у 2019-м

28 января 2019

Брэст уключаны ў спіс маладаследаваных месцаў, якія варта абавязкова наведаць у 2019-м. Рэйтынг "абдзеленых увагай турыстаў гарадоў" склаў амерыканскі лайфстайл-часопіс PureWow. Як піша выданне, у Брэсце шмат цікавых месцаў, якія падарожнікам будуць вельмі цікавыя. Гэта і Брэсцкая крэпасць, і археалагічны музей "Бярэсьце", а яшчэ праслаўленая беларуская кухня. Усяго ў спіс увайшлі 19 гарадоў, сярод якіх - населеныя пункты Каралеўства Бутан, амерыканскага штата Аляска, Мексікі і Кітая.