Брэст адзначае 75-годдзе з Дня вызвалення і Дзень горада

28 июля 2019
Сёння Беларусь адзначае памятную дату. 75 гадоў таму быў вызвалены Брэст. Першыя ўрачыстасці традыцыйна прайшлі ў Брэсцкай крэпасці. Да Вечнага агню леглі жывыя кветкі. У Дзень вызвалення Брэст традыцыйна святкуе Дзень горада. Літаральна праз некалькі гадзін горад пагрузіцца ў атмасферу гулянняў. Наш карэспандэнт Марыя Тройніч раскажа, якой будзе ўрачыстасць. 

Роўна 75 гадоў таму, 28 ліпеня 1944 года, у Брэст увайшлі савецкія войскі. Вызвалення ён чакаў больш, чым астатнія гарады Беларусі. Чырвонаармейцаў сустрэлі з радасцю. Тут і сёння памятаюць, як гэта было, і паважаюць сваіх герояў. Першыя ўрачыстасці традыцыйна прайшлі ў Брэсцкай крэпасці. Да Вечнага агню леглі жывыя кветкі.

Яшчэ адзін аб'ект на карце горада з'явіўся ў мікрараёне, які будуецца. Там адкрылі новую пажарную часць. Літаральна праз некалькі гадзін Брэст пагрузіцца ў атмасферу свята. У парку культуры і адпачынку пройдзе фестываль кветак. Гараджане падрыхтавалі сто трыццаць кампазіцый з жывых раслін. А ўвечары ў тэатры наладзяць Берасцейскі баль. Асноўныя і самыя маштабныя ўрачыстасці пройдуць 6, 7 і 8 верасня. Парад аркестраў, відовішчны карнавал, фестываль тэатраў і адкрыццё знакавых для краіны аб'ектаў - гэта толькі няшмат з праграмы, якая чакае брэстаўчан і гасцей горада.