Брэст рыхтуецца прыняць удзельнікаў міжнароднага чэмпіянату па спідкубінгу

15 июля 2015

Брэст рыхтуецца  прыняць удзельнікаў міжнароднага чэмпіянату па спідкубінгу - хуткаснай зборцы кубіка Рубіка і іншых галаваломак. Турнір стартуе 25 ліпеня. Узроставых абмежаванняў  няма. Спаборніцтвы будуць праводзіцца  за кошт  узносаў  спонсараў. Сродкі збіраюць на спецыяльным сайце. Удзельнікі гэтага руху атрымаюць прафесійныя кубікі Рубіка і майстар-клас ад чэмпіёнаў спаборніцтваў. Чэмпіянат па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка  абяцае быць самым масавым і відовішчным за апошнія гады.