Брэст рыхтуецца адзначыць сваё тысячагоддзе

9 августа 2019
Брэст пакуль рыхтуецца адзначыць сваё тысячагоддзе. Гэта самы старажытны з абласных цэнтраў краіны. Тут адбываліся падзеі, якія паўплывалі на ход палітычнай, рэлігійнай і культурнай гісторыі свету. Гаворачы аб Брэсце, мы ўспамінаем Брэсцкую унію, Брэсцкую Біблію і Брэсцкі мір. Але сёння мала хто ведае і памятае пра тое, што 900 з 1000 гадоў горад знаходзіўся на месцы, дзе стаіць Брэсцкая крэпасць-герой. Аб гістарычным Берасці - Алена Борматава (вiдэа).