Брэнд ІІ Еўрагульняў актыўна прэзентуюць на ХІХ Сусветным фестывалі ў Сочы

18 октября 2017

У рамках выставы нацыянальных дасягненняў Youth Expo асобная зона прысвечана стартам, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019-га. На беларускім стэндзе ўдзельнікі і госці фестывалю могуць прымерыць форму нацыянальных беларускіх каманд і сабраць пазл з малюнкам спартыўных арэн Мінска. Таксама на стэндзе адкрыта спецыяльная кніга пажаданняў.

Удзельнікам фестывалю прапаноўваюць зрабіць рывок гірай вагой 16, 24 і 32 кг. Вынік агульнай вагі сумуецца на працягу ўсіх дзён. Такім чынам будзе ўсталяваны міжнародны рэкорд фестывалю.