Брэнд для беларускай кухні распрацуюць турыстычныя спецыялісты

20 сентября 2018

Брэнд для беларускай кухні распрацуюць турыстычныя спецыялісты не толькі для выкарыстання ў нашай краіне. Еўрапейскі вопыт і перспектывы гастранамічнага турызму ў Беларусі абмеркавалі сёння прадстаўнікі туріндустрыі розных рэгіёнаў. З пачатку года па бязвізавым рэжыме нашу краіну наведалі каля 170 000 турыстаў. У сярэднім траціну свайго бюджэту яны выдаткоўваюць на знаёмства з мясцовай кухняй.