Бразільскія графіцісты размалявалі вагон мінскага метро

6 Верасня 2017

Вулічнае мастацтва зноў у падземцы! Бразільскія графіцісты размалявалі вагон мінскага метро. Удзельнікі фестывалю Vulica Brasil - два браты. Яны прапанавалі мэрыі свае эскізы афармлення аднаго з вагонаў. Праект быў зацверджаны. Графіцісты працавалі над размалёўкай вагона два дні. Ён атрымаўся двухбаковым: адзін увасабляе Бразілію, другі выкананы ў беларускіх матывах. Намаляваны турыстычныя славутасці Мінска. Састаў ужо курсіруе па чырвонай лініі метро.

Фестываль вулічнага мастацтва - традыцыйны праект пасольства Бразіліі ў Беларусі. Праходзіць у Мінску чацвёрты раз.