Сёння у мінскіх загсах - рэкордная колькасць маладых пар! Толькі ў Доме шлюбаў шчаслівая нумаралогія - 7.07.2017 – звязала паўсотні маладых людзей. Да шлюбнага ажыятажу загсы рыхтаваліся за год. І стварыць свой саюз напярэдадні Дня сям'і, які апякаюць праваслаўныя святыя Пётр і Фяўроння – удвая сімвалічна.
Ва ўнісон маршу Мендэльсона ў сталічных загсах маладых і заўтра блаславяць святары.
Мурамскія святыя Пётр і Фяўроння лічацца заступнікамі сям'і, кахання і вернасці.













