Байцы студатрадаў Беларусі і Расіі ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады вайны

26 сентября 2018

Байцы студатрадаў Беларусі і Расіі ў Полацкім раёне ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тады тут быў буйны нямецкі гарнізон, існаваў канцлагер для ваеннапалонных, у якім загінулі больш чым 29 тысяч чалавек. Гэта стала часткай маштабнага злёту студэнцкіх атрадаў Беларусі і Расіі "Моладзь будуе саюз".

У год 55-годдзя беларускіх студэнцкіх атрадаў пляцоўкай для абмену вопытам стане "Дыялог пакаленняў", дзе пройдзе сустрэча з тымі, хто стаяў ля вытокаў зараджэння студатрадаўскага руху.