Баявое разгортванне ў самых цяжкіх умовах: задымленыя памяшканні, падземныя лабірынты і выпрабаванні на вадзе. Лепшага ратавальніка краіны выбіраюць на палігоне пад Барысавам. 54 самыя падрыхтаваныя і вопытныя байцы дэманструюць навыкі альпінісцкага майстэрства, тушаць умоўнае ўзгаранне і аказваюць дапамогу пацярпелым. Таксама ў праграме - праверка фізпадрыхтоўкі і ўменне працаваць са спецабсталяваннем.
Такія спаборніцтвы паміж падраздзяленнямі МНС праходзяць штогод. Тут байцы дзеляцца прафесійным вопытам і адточваюць навыкі, каб не дапускаць памылак падчас працы ў надзвычайных сітуацыях.













