Байцы беларускага падраздзялення "Алмаз" зноў лепшыя

21 Жніўня 2019

Беларускі "Алмаз" зноў лепшы - адразу некалькі ўзнагарод заваявалі байцы падраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам на спецыяльных спаборніцтвах у Расіі і Беларусі. Стральба па мішэнях днём і ноччу, ліквідацыя тэрарыстаў, агонь на паражэнне. Гэтыя і іншыя спецыфічныя нарматывы выконваюць толькі байцы асаблівых ведамстваў для выканання ўнікальных аперацый. На многія нарматывы адведзеныя лічаныя секунды, бо часам менавіта хуткасць, і дакладнасць стральбы вырашаюць зыход бою.

У Беларусі па выніках выпрабаванняў сярод двух дзясяткаў падраздзяленняў краіны байцы спецпадраздзялення МУС таксама сталі лепшымі ў камандным заліку.