Свята кветак і летняга водару. Батанічны сад прымае Міжнародны чэмпіянат прафесійных фларыстаў «Васільковая карона». Шэсць фларыстаў на працягу двух дзён будуць ствараць кампазіцыі на тэмы "Ландшафт-мастацтва", "Арыгінальны букет" і "Творчы індывідуальны праект". Ацэньваць работы будуць дызайнеры і фларысты з Польшчы, краін Прыбалтыкі і Расіі. Лепшага фларыста вызначаць заўтра. А ўсе кампазіцыі з прыродных матэрыялаў застануцца ў батанічным садзе ў якасці фотазоны на ўвесь летні сезон.
Батанічны сад прымае міжнародны чэмпіянат прафесійных фларыстаў
10 июня 2016













