Батанічны сад запрашае натхніцца яскравымі фарбамі верасня

8 сентября 2016

Батанічны сад запрашае натхніцца апошнімі яскравымі фарбамі верасня. Там адкрыта для агляду апошняя калекцыя квітнеючых раслін–адналеткаў. Каштоўнасць гэтых кветак – у познім цвіценні. Яны захоўваюць свае яркія бутоны і лісце аж да першых замаразкаў. У калекцыі батанічнага саду – больш за 700 гатункаў і відаў аднагадовых раслін. Гэта рознакаляровыя петуніі, бягоніі, аксаміткі, астры, вербены, кляомы, флоксы і гваздзікі.

Калекцыя адналетнікаў створана і ў навуковых мэтах. Такім чынам батанікі адаптуюць расліны з іншых кліматычных зон да высадкі на вуліцах Мінска.