Батанічны сад запрашае на выставу сукулентных раслін

24 апреля 2018

Экзатычную вясну можна сустрэць у Батанічным садзе. Тут запрашаюць натхніцца выставай сукулентных раслін. Гэта кветкі, якія звычайна растуць у сухіх трапічных лясах і назапашваюць вільгаць у сваіх лістах і сцёблах. У калекцыі Батанічнага саду больш за 800 відаў з гэтага сямейства. На экспазіцыі прапанаваная пятая частка з фонду - разнастайныя віды кактусаў, алоэ, так званыя каменныя ружы эхеверыі і нават жывыя камяні.

Побач з кактусамі размясціліся кветкі сямейства брамеліевых, прывезеныя з Амерыкі і Заходняй Афрыкі. Убачыць экзатычную выставу можна да апошніх дзён красавіка.