Батанічны сад запрашае на карнавал руж

27 июня 2014

У гэты уікенд Цэнтральны батанічны сад закружыцца ў карнавале руж! Экскурсіі па ружоўніку, майстар-класы па агратэхніцы, анімацыйнае шоу кветкавых капялюшаў і жывых скульптур - праграма запланавана насычаная. У сталічным ружоўніку прапанаваныя 323 віды гэтых папулярных кветак. Для гасцей запланаваныя сюрпрызы, адзін з якіх - складанне індывідуальнай парфумы.