Батанічны сад запрашае

18 мая 2013

Адчуць непаўторны водар і ацаніць вытанчаную прыгажосць бэзавых галінак запрашае Батанічны сад. Заўтра там пройдзе свята духмяных майскіх кветак. Дарэчы, сёлета з-за спякоты адначасова расцвілі ўсе сарты бэзу - і раннія, і познія. А іх у Батанічным садзе – дзве сотні, 16 з якіх – айчыннай селекцыі. Ацаніць усю разнастайнасць расліннай культуры наведвальнікі змогуць за адзін дзень. Акрамя асалоды ад сузірання белых і фіялетавых суквеццяў, аматары-кветкаводы  атрымаюць кансультацыю ад спецыялістаў, як правільна вырошчваць і даглядаць бэз.