Батанічны сад ператварыўся ў святочную пляцоўку

29 октября 2014

Мінскі батанічны сад на вольны ад школьных заняткаў тыдзень пераўтварыўся ў сапраўдную святочную пляцоўку. Кожны дзень з часу да чатырох гадзін дарослых і дзяцей сустракаюць аніматары і роставыя лялькі. Акрамя казачнай атмасферы з жартамі, песнямі і фокусамі, ёсць магчымасць выйграць прыемныя падарункі, пачаставацца гарачымі ласункамі і пакатацца на поні.


Ганна Камінская, прадстаўнік кампаніі - арганізатара мерапрыемства: Мэта гэтага праекта, безумоўна, зрабіць так, каб усе дзеці не сумавалі дома, а ў рамках восеньскіх канікул прыходзілі ў батанічны сад па добрыя эмоцыі, па цудоўны настрой і па свежае прыемнае паветра.


Час пазнаёміцца з любімымі героямі ў дзяцей яшчэ ёсць - свята працягнецца да канца восеньскіх канікул, да 2 лістапада.