Батанічны сад падрыхтаваў калекцыю цеплалюбівых раслін да марознай зімы

12 декабря 2018

Асаблівага падыходу патрабуюць гартэнзіі і гібіскус - іх накрылі лісцем і яловымі галінкамі. Ружы ў марозныя дні саграваюць пілавіннем, ельнікам уцяпляюць кедравыя сосны і самшыты. А галінкі з бутонамі экзатычнага дрэва - паўлоўніі - сёлета апранулі ў палатняныя мяшкі, каб вясной дрэва парадавала наведвальнікаў чароўнымі кветкамі.

Дадатковага догляду зімой патрабуюць некалькіх дзясяткаў гасцей з паўднёвых краін. Але з часам і гэта лічба будзе меншай - многім даспадобы наш клімат. Астатнія экзатычныя расліны растуць у цёплых аранжарэях.