Барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі далі справаздачу за працу

16 Сакавіка 2015

злачынствамі далі справаздачу за працу і адзначылі лепшых афіцэраў. Вынікі дзейнасці ГУБЭЗ можна назваць поспехам. Толькі за мінулы год кожны з супрацоўнікаў падраздзялення вярнуў у бюджэт каля 700 мільёнаў рублёў. І, паводле слоў начальніка ўпраўлення, гэта не мяжа. Падраздзяленне ідзе ў нагу з часам і пастаянна карэктуе сваю працу згодна са зменамі ў эканоміцы. І гэта праца не была б такой плённай, калі б праваахоўнікам не аказвалі падтрымку сродкі масавай інфармацыі. У сувязі з чым за прафесіяналізм і плённае супрацоўніцтва МУС адзначыла Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі ў асобе Галоўнага дырэктара Кірыла Казакова і кіраўніка аддзела крымінальных навін АТН Віялету Сакаловіч.

Летась у сферу прыярытэтных кірункаў працы ГУБЭЗ увайшлі дзяржзакупкі, мадэрнізацыя вытворчасці і рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Падчас работы ў гэтых кірунках супрацоўнікі падраздзялення выявілі 75 махінацый, урон ад якіх склаў больш як 47 мільярдаў рублёў.