Баршчэўнік запаланіў амаль 400 гектараў сельскагаспадарчых зямель Мінскай вобласці

12 июня 2014

Кожны дзень аграрыі выходзяць на барацьбу з зараснікамі гэтага пустазелля. У адной з гаспадарак сталічнага рэгіёна ў якасці эксперымента пачалося выкарыстанне першай у рэспубліцы апыляльнай машыны.


Наталля Кузьміцкая - з падрабязнасцямі.



Знешне як сумесь лопуху і вялізнага кропу, даволі прыгожая вялікая расліна пры першым знаёмстве паказвае сваё каварства. На месцы, дзе з'явіўся баршчэўнік, знікаюць усе астатнія звыклыя для мясцовасці расліны.


Андрэй Свібовіч, старшыня Гайненскага сельскага выканкама: На тэрыторыі сельскага савета распаўсюджаны ў межах 70 гектар. Баршчэўнік тут знаходзіцца на непрыдатнай зямлі, у цяжкадаступных месцах. У нас існуюць 4 метады барацьбы з баршчэўнікам - гэта выкопванне, скошванне, трэцяе, пераворванне і, чацвёртае, хімічны спосаб барацьбы з баршчэўнікам.


Завезенае з іншай кліматычнай зоны насенне баршчэўніку можа прарастаць у любых умовах. Самы надзейны спосаб развітацца са злачынным пустазеллем назаўсёды - хімічная апрацоўка. У адной з гаспадарак вобласці у якасці эксперыменту апрабоўваюць спецыяльную апыляльную машыну. За дзень яна апрацоўвае плошчу большую, чым брыгада за тыдзень.


Ад таго, як праявіць сябе тэхніка, залежыць, ці будуць выкарыстоўваць яе ў барацьбе з баршчэўнікам у іншых раёнах вобласці. Дарэчы, гэту амаль непераможную расліну сёння можна сустрэць не толькі на лугах, абочынах дарог і дачных участках. Баршчэўнік ўжо захапіў амаль 90 гектараў зямлі ў сталіцы.


Баршчэўнік валодае казачнай жывучасцю. Яго насенне можа праляжаць у глебе амаль 10 гадоў, а потым пачаць зноў расці