Барысаўская школа № 25 упершыню выпускае сваіх вучняў у дарослае жыццё

25 мая 2023

Апошнія школьныя званкі сёння гучаць і ў кожным раёне Мінскай вобласці. Урачыстая лінейка, развітальны вальс і словы-пажаданні ў дарослае жыццё ад настаўнікаў. Сёлета гэта новы перыяд у жыцці больш як для сямі тысяч выпускнікоў цэнтральнага рэгіёна.

Для Барысаўскай школы № 25 свята асабліва кранальнае. Упершыню ў маладой установе адукацыі выпускаюць сваіх вучняў у дарослае жыццё. З восьмага класа тут выхоўвалі і давалі веды сённяшнім выпускнікам. Дваццаць 11-класнікаў увойдуць ў гісторыю агульнага дома ведаў. У іх гонар - апладысменты і музычныя віншаванні.

Сёння падчас цырымоніі выпускнікі разам з бацькамі заклалі сімвалічную алею - высадзілі туі. Іглічныя будуць упрыгожваць тэрыторыю ля 25-й школы. Завершыцца сённяшні святочны дзень для ўсіх выпускнікоў Барысава вячэрняй светлавой і музычнай феерыяй у цэнтры горада.