Барысаў прымае гістарычны фестываль "Бярэзіна-2019"

22 Лістапада 2019
Традыцыйна ён прысвечаны падзеям вайны 1812 года і дазваляе акунуцца ў эпоху Напалеона. Сёння маштабнай падзеі далі афіцыйны старт. У гарадскім Палацы культуры адбыўся канцэрт ваеннага аркестра парашутнага палка з Тулузы. Французскія музыканты выканалі класічныя і сучасныя кампазіцыі. Кульмінацыяй вечара  сталі ваенныя творы XIX стагоддзя.
 

Праграма фестывалю на працягу выхадных будзе насычана рознымі мерапрыемствамі 

Праграма фестывалю на працягу выхадных будзе насычана рознымі мерапрыемствамі і тэатралізаванымі пастаноўкамі. Заўтра ў Барысаве пройдзе ваенны парад узору XIX  стагоддзя, рэканструююць бітву, а таксама запланаваны масавы заплыў цераз Бярэзіну.