Барысаў - культурная сталіца Беларусі - 2021

14 мая 2020
Эстафету культурнай сталіцы Беларусі ў наступным годзе прымае Барысаў. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры. Горад на Бярэзіне знаходзіцца за 70 кіламетраў ад Мінска. Яго насельніцтва - больш за 140 000 чалавек. Зараз гэта адзін з найбуйнейшых прамысловых гарадоў цэнтральнага рэгіёна. У Барысаве налічваецца каля 40 фабрык і заводаў, 11 буйных спартыўных аб'ектаў - у тым ліку "Барысаў-Арэна", каля 80 устаноў адукацыі і культуры. Самабытныя традыцыі працягваюць творчыя калектывы - іх у Барысаўскім раёне каля 70.
Рэспубліканскую акцыю “Культурная сталіца года” праводзяць з 2010. Раней такі статус у Мінскай вобласці насілі Нясвіж і Маладзечна.