Узгаранне ў раёне Альманскіх балотаў лакалізавана

26 апреля 2019
Беларускія ратавальнікі сумесна з украінскімі калегамі абаранілі ў агні адну з вёсак, размешчаную на тэрыторыі суседняй краіны. Нагадаем, да ўкраінскіх пасёлкаў полымя падступіла ўчора. Як адзначылі ў МНС, пагрозы беларускім населеным пунктам па-ранейшаму няма. Тым часам барацьба са стыхіяй у раёне Альманскіх балотаў працягваецца. За суткі авіяцыя скінула  больш як сто тон вады. Узгаранне лакалізавана, гарэнне адбываецца ачагамі ў цэнтры. Тушэнне ўскладняецца сухім надвор'ем, моцным ветрам, адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю.

На месцы здарэння задзейнічаныя дзясяткі адзінак тэхнікі, ратавальнікі, леснікі, пагранічнікі. Усяго за суткі па краіне супрацоўнікам МНС удалося ліквідаваць 93 прыродныя узгаранні.