Барацьба з COVID-19. Як медыкам удаецца процідзейнічаць вірусу

6 июня 2020
Усё больш беларусаў пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі вяртаюцца да звычайнага жыцця. Не выключэнне  нават самыя цяжкія пацыенты. Як прыклад можна прывесці выпадкі выздараўлення ў  1-й бальніцы Мінска. За тры тыдні з моманту паступлення першага пацыента з дыягназам COVID-19 там ужо выпісалі звыш 250 чалавек. У тым ліку на папраўку пайшлі і тыя, хто знаходзіўся ў рэанімацыі і не мог самастойна дыхаць. Наш карэспандэнт Аляксандр Лучонак пабываў у "бруднай" зоне медустановы і высветліў, як медыкам удаецца процідзейнічаць вірусу (відэа).