Вялікі кірмаш школьных тавараў адкрылі ў Кобрыне

25 августа 2018

У апошнія выхадныя летніх канікулаў у Кобрыне арганізавалі свята для дзяцей і іх бацькоў. Тут праходзіць першы абласны школьны кірмаш. Тавары айчыннай вытворчасці прапанавалі звыш 40 арганізацый з розных месцаў краіны. У асартыменце адзенне дзелавога стылю, абутак, канцылярскія прылады, рукзакі і кнігі. Шматлікія тавары можна купіць са скідкай ад 10% да 70%. Школьны кірмаш наведаў і кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Ён падзякаваў шматдзетным бацькам і педагогам Дзівінскага дзіцячага дома за вялікі ўклад у развіццё і выхаванне дзяцей.

На кірмашы таксама арганізаваны паказ калекцый школьнай формы. Працуюць гульнявыя зоны з конкурсамі і прызамі, выступаюць артысты. Па пакупкі людзі ідуць сем'ямі, бо да старту новага навучальнага года застаецца роўна тыдзень.