Вялікі тэатр сустракае "Полымя міру"

20 июня 2019

Эстафета "Полымя міру"  на фінішнай прамой. Агонь II Еўрапейскіх гульняў ужо заўтра запаляць на стадыёне "Дынама". А сёння маршрут кантынентальнага прабегу праходзіць праз Батанічны сад, Вялікі тэатр, парк Перамогі. 23 факеланосцы, сярод якіх  знакамітыя спартсмены, людзі творчых прафесій (акцёры, рэжысёры, тэлевядучыя) далучыліся да марафону і пранеслі галоўны сімвал спартыўнага форуму  па знакавых і маляўнічых месцах беларускай сталіцы. Сваімі эмоцыямі яны падзяліліся з нашым карэспандэнтам Юліяй Токар.

Як бачыце,  "Полымя міру" прыбыло ў Тэатр оперы і балета. За маёй спінай ад лампады захавальнікі агню запальваюць факел. Упершыню ў гісторыі агонь асвяціць тэатр, па якім зараз і праводзіць экскурсію Валянцін Елізар’еў - мастацкі кіраўнік Вялікага. Ён сёння і факеланосец. 

А далей эстафету падхоплівае вядучая Белтэлерадыёкампаніі Святлана Бароўская. Свой маршрут яна працягне ў скверы тэатра. Тут жа пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання факеланосцаў.