Вялікі тэатр Беларусі адкрые сезон адразу двума прэм'ерамі

27 августа 2020
Зараз трупа рыхтуецца да сустрэчы з  гледачом пасля вымушанага працяглага перапынку. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі тэатр не даваў спектаклі амаль  пяць месяцаў. Але ўжо 8 верасня  ў Вялікай зале збяруцца прыхільнікі высокага мастацтва. У дзень адкрыцця 88-га сезона публіцы прэзентуюць балет "Пер Гюнт". А 11 верасня  адбудзецца першы паказ оперы "Вілісы. Фатум". Таксама па ініцыятыве калектыву пройдзе дабрачынная акцыя для беларусаў, якія сёння асабліва  маюць патрэбу ў падтрымцы.

Да канца года ў афішы шэраг прэм'ер. Так, у кастрычніку публіцы пакажуць балет "Шчаўкунчык" у новай рэдакцыі Валянціна Елізар’ева. Народны артыст СССР прысвячае абноўлены спектакль свайму калегу - сцэнографу Яўгену Лысіку, якому ў гэтым сезоне магло б споўніцца  90.