Вялікі скаўцкі гарадок размясціўся пад Стоўбцамі

19 июля 2018

Паставіць палатку, змайстраваць плыт або дом на дрэве. Вялікі скаўцкі гарадок размясціўся пад Стоўбцамі. Міжнародны злёт скаўтаў аб'яднаў школьнікаў з 9 краін, у тым ліку з Грузіі, Арменіі, Малдовы і Расіі. Следапыты, так называюць прадстаўнікоў юнацкага руху, разам вучацца жыць на прыродзе і праходзяць своеасаблівыя іспыты.

Якія - даведалася Аляксандра Кавеліч. Рака Нёман сёння стала цэнтрам водных спаборніцтваў. Пакараць стыхію тут вучацца юныя скаўты. Міша Лацко сплаўляецца на байдарках ўпершыню, аднак ужо спрытна кіруе мінікараблём.

Пераадолець паласу перашкод, паставіць палатку ці змайстраваць плыт. Толькі частка заданняў, якія выконваюць маленькія следапыты – так называюць прадстаўнікоў скаўцкага руху. Школьнікі вывучаюць прыроду ў рэальных палявых умовах. Гульні, турніры і майстар-класы выключна ў фармаце оўпен-эйр.

Самых актыўных следапытаў на гэтым тыдні аб'яднаў міжнародны скаўцкі злёт. Вялікая пазнавальная пляцоўка размясцілася пад Стоўбцамі. Скаўты з 9 краін разам жывуць у палатачным лагеры. Да дызайну ляснога горада кожная каманда падышла творча.

Да міжнароднага фестывалю сёлета далучыліся і прадстаўнікі Брытаніі - у гэтай краіне ўзнік скаўцкі рух.

Скаўты абменьваюцца ведамі і знаёмяць адно аднаго з асаблівасцямі сваёй культуры. Разам падхопліваюць і музычную хвалю.

На працягу тыдня ўдзельнікі фэсту адпраўляюцца ў паходы і пазнаюць новыя лайфхакі - парады, як жыць у дзікай прыродзе. Тэматычныя лагеры для жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці ладзяць некалькі разоў на год. Дарэчы, сёлета беларуская скаўцкая арганізацыя адзначае 30-годдзе.