Вялікае сезоннае свята праходзіць сёння ў Самахвалавічах

19 октября 2019

Восеньскія кірмашы працягваюць працаваць па ўсёй Беларусі.

Вялікае сезоннае свята праходзіць сёння ў Самахвалавічах. На базе навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук стартаваў кірмаш  "Беларуская восень: бульба, плады, гародніна". Гіганцкая патэльня, дэгустацыя бульбяных страў беларускай кухні і многае іншае.

Наш рэпарцёр  Андрэй Казлоў адправіўся на кірмаш (прамое ўключэнне).

Вітаю вас з раю для любога беларуса. Бульба і бульбяныя стравы  тут вакол. Пра гэтую гіганцкую патэльню я таксама абавязкова  раскажу, але спачатку больш фактычная інфармацыя. Ну а потым раскажу і пакажу, як тут усё ўладкавана.

Такім чынам, у фестывалі-кірмашы бяруць удзел навукоўцы-селекцыянеры Акадэміі навук, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Раніцай адбылася цырымонія адкрыцця. Прапаную паглядзець, як гэта было, і паслухаць, што гаварылі арганізатары.

Да сустрэчы ўвечары ў праграме "Панарама" - рыхтуем рэпартаж з яркага восеньскага свята.