"Вялікая размова з Прэзідэнтам" выклікала шырокі рэзананс у сусветных СМІ

2 марта 2019

Абмеркаванне галоўных тэм гэтай сустрэчы выйшла далёка за межы Беларусі. Пра дыялог Кіраўніка дзяржавы з журналістамі і прадстаўнікамі экспертнай супольнасці напісалі найбуйнейшыя інфармацыйныя агенцтвы - Рэйтэр, ТАСС, Асашыэйтэд Прэс, Сіньхуа. Кітайскае інфармагенцтва выдзяляе ключавы пасыл - бяспека ў свеце.

Сіньхуа: "Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы адзначыў, што канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі краіны будзе перагледжана. Паводле яго слоў, у свеце ідзе інфармацыйная вайна, і Беларусь павінна ўмець супрацьстаяць гэтай вайне, выкарыстоўваючы розныя метады".

Геаграфія шырокая. Матэрыялы выйшлі ў ЗША, Індыі, Кітаі, Арменіі, Азербайджане, Кыргызстане, Грузіі, краінах Еўропы, Расіі і Украіне. Сусветныя выданні звярнулі ўвагу на яркія выказванні Кіраўніка беларускай дзяржавы і літаральна разабралі "Вялікую размову з Прэзідэнтам" на цытаты. Зразумела, кожная краіна звярнула ўвагу на тое, што ў большай ступені закранала яе інтарэсы. Так, украінскія СМІ надалі асаблівую ўвагу ўрэгуляванню канфлікту ў Данбасе. А азербайджанскія выданні адзначылі адносіны паміж нашымі краінамі як прыклад узаемаадносін мусульманскіх і хрысціянскіх дзяржаў.

"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прагрэс у перамовах нармандскай "чацвёркі" па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе можа быць дасягнуты пры ўмове ўдзелу ЗША ў перамовах".

"Адносіны паміж Азербайджанам і Беларуссю з'яўляюцца мадэллю ўзаемаадносін паміж хрысціянскай і мусульманскай дзяржавамі, заявіў 1 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнка падкрэсліў: паміж дзвюма краінамі няма праблем".

Дарэчы, спецыяльна, каб задаць сваё пытанне Кіраўніку беларускай дзяржавы, прыляцелі журналісты з Кітая, Азербайджана, ЗША, Германіі, Грузіі.