Вялікая гутарка пра адпачынак у ток-шоу Форум

27 октября 2014

Нява, Паўднёвы крыж, Лабірынт - назвы гэтых расійскіх турфірм зараз менш за ўсё нагадваюць пра цёплы пясок і мора. Ці ёсць падстава хвалявацца ў беларусаў? Хто яны - першыя ахвяры нашых нядобрасумленных туркампаній? Як абараніць сябе ад падману, калі набываеш пуцёўку? І ці праўда, што ў наступным сезоне такое паняцце, як гарачы тур, ужо будзе проста гісторыяй? Вялікая гутарка пра адпачынак з экспертамі і акуламі турбізнесу ў студыі ток-шоу Форум. Мы паклапаціліся пра ваш водпуск загадзя. Калі хочаце правесці яго без праблем, уключайце Беларусь 1 сёння ўвечар у 20:00.