Вялікі прэс-тур для расійскіх журналістаў у Астраўцы

4 августа 2015

Ад сучаснай школы да галоўнай будпляцоўкі краіны. Вялікі прэс-тур для расійскіх журналістаў у Астраўцы сёння правялі спецыялісты ў сферы атамнай энергетыкі. Калегі з расійскіх СМІ паглядзелі інфраструктуру горада: новы мікрараён, дзіцячы сад і гімназію і, вядома, пабывалі на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС. Эмоцыі, уражанні і факты ў рэпартажы Ксеніі Рабчынскай.

Пра энергетычны патэнцыял і супрацоўніцтва спецыялістаў дзвюх краін у адным з самых амбіцыйных беларускіх праектаў - аповед у лічбах і фактах для расійскіх журналістаў пачаўся сёння ў інфармацыйным цэнтры АЭС у Астраўцы. Але пытанні датычыліся, зразумела, не толькі самой электраэнергіі, у топе сацыяльны пакет будучых і цяперашніх работнікаў Беларускай атамнай станцыі.

Сёння на галоўнай будоўлі краіны працуе амаль 4,5 тысячы будаўнікоў. Гэта і беларусы, і расіяне. Нашых суайчыннікаў у некалькі разоў больш - каля 80 працэнтаў. Да канца года тут ужо будуць працаваць 6,5 тысячы чалавек, і кожны з іх атрымае жыллё ў Астраўцы.

Для будаўнікоў узвялі новы мікрараён - Астравец жыве ў новым тэмпе. Пасля таго як станцыя запрацуе, квадратныя метры стануць домам ужо для работнікаў станцыі, а не будоўлі. Сёння ў новым дзіцячым садзе і гімназіі гатовыя прыняць яшчэ некалькі соцень дзяцей. Уся інфраструктура высокага ўзроўню: усё для таго, каб сюды прыязджалі прафесіяналы з сем'ямі.

Ужо ў новым навучальным годзе тут за парты сядзе больш за паўтысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх і расіяне, дзеці высакакласных спецыялістаў з атамных станцый, якія ўжо працуюць. Пасля экскурсіі па школе журналістам паказалі і саму будпляцоўку. Многія з іх ужо не першы год пішуць на атамную тэматыку, і будучая Беларуская АЭС не першая грандыёзная будоўля ў іх прафесійнай біяграфіі. Але наша, гавораць, усё ж уражвае.

Дарэчы, чыста не толькі на вытворчай базе, якая створана, каб забяспечыць вялікую будоўлю матэрыяламі, за дзень яна "з'ядае" дзясяткі кубаметраў бетону і тоны арматуры. Чыста і на самой пляцоўцы. Усе працэсы дакладна арганізаваныя і ў кожнай машыны сваё месца.

Усё дакладна ў тэрмін і па планах - да канца года першы энергаблок вырасце да 44 метраў. А 2016-ы стане пікавым у будаўніцтве, у тым ліку і па колькасці работнікаў будоўлі.

А пакуль па галоўнай будпляцоўцы краіны яшчэ праводзяць экскурсіі. Адкрытасць заўсёды была адной з галоўных характарыстык праекта пасля надзейнасці, вядома. Тут не раз бывалі журналісты і літоўскія, і расійскія і, вядома, беларускія. Акрамя таго, вялікую будоўлю пастаянна наведваюць спецыялісты, у тым ліку і эксперты МАГАТЭ. У міжнародных аналітыкаў прэтэнзій да Беларускай АЭС няма і не было.