Вялікае свята для хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларускага дзіцячага хоспіса
21 декабря 2020
Да Новага года засталося 10 дзён. Марафон добрых спраў ахоплівае ўсё больш дзетак. Напярэдадні віншавалі пацыентаў Беларускага дзіцячага хоспіса. Для хлопчыкаў і дзяўчынак з цяжкімі захворваннямі арганізавалі вялікае свята. У бараўлянскім дворыку сабраліся больш за сто малышоў і падлеткаў. Усяго пад апекай Рэспубліканскага дзіцячага хоспіса знаходзіцца каля 450 дзяцей. Круглы год ім аказваюць дапамогу і кожны год ладзяць свята пад Новы год.













