Вялікі патоп парушылў рытм выхаднога дня жыхароў пяці дамоў па вуліцы Жудро

28 ноября 2016

Вялікі патоп і магутны вадаспад парушылі рытм выхаднога дня жыхароў адразу пяці дамоў па вуліцы Жудро. Прычынай паводкі, якая імгненна ахапіла адразу некалькі двароў, стаў прарыў падземных труб з халоднай вадой. Каб выправіць сітуацыю, аварыйнай брыгадзе спатрэбілася некалькі гадзін. За гэты час патоп распаўсюдзіўся па навакольных вуліцах і тратуарах. Пры гэтым ніхто не пацярпеў, аднак жыхары дамоў часова засталіся без пітной вады. Зараз аварыя поўнасцю ліквідавана, жыхары ўсіх пацярпелых дамоў забяспечаны вадой. Аднак планавыя рамонтныя работы па вуліцы Жудро працягваюцца. І як нам паведамілі ў Мінскводаканале, плаціць за воду, якая ўцякла, ніхто не будзе.