Вялікае навагодняе свята прайшло ў Вялікім тэатры оперы і балета

26 декабря 2015

Рэспубліканскую акцыю працягвае і самае аўтарытэтнае грамадскае аб'яднанне краіны "Белая Русь". Вялікае навагодняе свята прайшло ў Вялікім тэатры оперы і балета. Больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны сёння сталі ўдзельнікамі маштабнага праекта "У Новы год ­ з "Белай Руссю". Спецыяльна для таленавітых дзяцей і шматдзетных сем'яў быў паказаны навагодні спектакль паводле рускай народнай казкі "Жар-птушка".

Пасля паказу юных гледачоў чакалі Дзед Мароз са Снягуркай і, вядома, салодкія падарункі ад "Белай Русі"