Вялікі кадравы дзень у вертыкалі ўлады Мінскай вобласці

23 декабря 2015

Сёння адразу ў двух раёнах прызначаныя новыя старшыні выканкамаў. Так, Бярэзінскім раёнам з гэтага часу будзе кіраваць Аляксандр Бабічаў - выхадзец з Магілёўскай вобласці з вялікім вопытам кіруючай работы. Адпаведнае рашэнне сёння падтрымалі на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Пасведчанне старшыні Аляксандр Бабічаў атрымаў асабіста з рук губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры.

Былы ж кіраўнік Бярэзінскага раёна Сяргей Ленкавец сёння ўзначаліў Пухавіцкі райвыканкам. Кадравыя прызначэнні прадоўжацца і заўтра. Новыя кіраўнікі з'явяцца ў Любанскім і Уздзенскім раёнах.