Вялікі гала-канцэрт для гасцей і жыхароў сталіцы сёння пройдзе вечарам ля стэлы "Мінск - горад-герой". Гэты год - Год культуры, што ўжо накладае асаблівы адбітак на праграму. Дзейства будзе складацца з дзвюх частак. У першай палове гледачы ўбачаць музычна-гістарычную рэтраспектыву.
А кульмінацыяй стане ўжо традыцыйная акцыя "Праспяем гімн разам". Уся краіна, не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах, ва ўнісон праспяе галоўную песню Беларусі, якую падхопяць залпы святочнага феерверка.













