Вялікі дыялог на "Выбірай.by"

5 октября 2015

У Беларусі ёсць усе ўмовы для занятку спортам і ўласным здароўем

У нашай краіне ёсць усе ўмовы для занятку спортам і ўласным здароўем. Такое меркаванне беларусаў па выніках сацыялагічнага апытання, якое праводзілі спецыялісты Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Пра гэта распавялі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, зала славы якога сёння на некалькі гадзін ператварылася ў пляцоўку для збору ідэй маладых беларусаў. Усе яны, у першую чаргу, тычыліся стварэнні ўмоў для рэалізацыі свайго спартыўнага патэнцыялу, бо экспертамі вялікага дыялогу "Выбірай.by" сталі памочнік Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і Міністр спорту і турызму краіны Аляксандр Шамко.

За апошнія месяцы такі дыялог школьнікаў і студэнтаў з экспертамі і спецыялістамі прайшоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Дэбаты на тэмы адукацыі, культуры і спорту да ўсяго іншага даюць магчымасць маладым беларусам рэалізаваць свае ідэі на практыцы.