Вялікае ток-шоу за гадзіну да фіналу

18 мая 2013

Роўна за гадзіну да фіналу Еўрабачання - у 9 вечара - Беларусь 1 збірае вялікае ток-шоу. Пажадаць  удачы Алёне Ланской і нашай краіне  прыйдуць самыя вядомыя прадстаўнікі беларускага шоу-бізнесу.

Як пакарыць еўрапейскага гледача? Хто  фаварыт цяперашняга конкурсу? І  якія шанцы Беларусі ў фінале? Пачуем на ток-шоу аб Еўрабачанні за гадзіну да фіналу.

І звяртаем Вашу ўвагу:  інфармацыйны канал Панарама выйдзе ў эфір раней, чым  звычайна, у 20:30.