Вялікая нарада рабочай групы па праблемных пытаннях ЖКГ

23 мая 2014
Беларускія прадпрыемствы падазраюць у падтасоўцы справаздач па энергазберажэнні. Пра гэта заявіў старшыня галоўнага кантралюючага ведамства краіны Аляксандр Якабсон. Тэмай вялікай нарады рабочай групы па праблемных пытаннях ЖКГ, створанай па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, стала эфектыўнасць энергазберагальных мерапрыемстваў. Менавіта эфектыўнасць і выклікае мноства пытанняў. Па словах Аляксандра Якабсона, пасля рэвізіі высветлілася, што ў справаздачах на паперы міністэрствы, ведамствы і выканкамы прыводзяць лічбы аб тысячах тонах сэканомленага паліва, на справе ж у краіне спажыванне прыроднага газу толькі расце.
Куды ідуць сродкі, выдзеленыя на энергазберагальныя праграмы, і чаму, нягледзячы на каласальныя лічбы па эканоміі на паперы, аб'ёмы імпарту прыроднага газу не зніжаюцца? Рэпартаж-расследаванне глядзіце ў праграме Панарама.