Большасць цягнікоў з Беларусі ў Маскву і Санкт-Пецярбург адмяняюцца з 23 сакавіка

19 марта 2020
Большасць цягнікоў з Беларусі ў Маскву і Санкт-Пецярбург  адмяняюцца з 23 сакавіка, паведамляюць у прэс-службе Беларускай чыгункі. У адпаведнасці з распараджэннем урада Расіі, з 18 сакавіка да 1 мая часова абмяжоўваецца ўезд у Расію замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто  прыбывае з тэрыторыі Беларусі, а таксама грамадзян Беларусі. Пры гэтым у Беларусь з Расіі можна вяртацца міжнароднымі цягнікамі без абмежаванняў.

У Дэпартаменце па турызме Мінспорта Беларусі арганізавана штодзённая прамая лінія. Патэлефанаваўшы па нумары 327 25 11 з 8:00 да 20:00, можна атрымаць кансультацыю па турыстычнай тэматыцы.