Большую колькасць турыстаў з Еўропы чакаюць санаторыі Мінскай вобласці

7 августа 2018

Гэтаму паспрыяе павелічэнне тэрміну бязвізавага рэжыму. Летам запаўняльнасць некаторых здраўніц перавышае 100 %. Большую частку пуцёвак па-ранейшаму набываюць расіяне. З улікам патрабаванняў санаторыі рэгіёна прапануюць разнастайныя аздараўленчыя праграмы, разлічаныя на розны час знаходжання.

Найбольшую цікавасць да адпачынку ў санаторыях вобласці, акрамя расіян, праяўляюць таксама турысты з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі.